ЗВАРОТ 193.1
Выканаўчае бюро Асамблеі НДА прапануе падпісаць ЗВАРОТ, які зьмяшчае заклік выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193.1 і скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Зварот варта адрасаваць таму дэпутату Палаты прадстаўнікоў, які быў абраны па вашай выбарчай акрузе, альбо Старшыні Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанку У.П.
Узор звароту знаходзіцца ў далучаным файле "193.1_zajava.doc". Вы можаце цалкам скарыстацца з прапанаванага тэксту, альбо напісаць свой. Гэта ня зойме шмат вашага часу, але дазволіць выказаць заклапочанасьць грамадзкіх актывістаў існаваньнем найбольш несправядлівага абмежаваньня на грамадзкую дзейнасьць.
Зварот распаўсюджваецца ў межах кампаніі за скасаваньне артукала 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Адрас Палаты Прадстаўнікоў:
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11, Дом Ураду

