Удзел у Еўрапейскай прэзентацыі дапаможніка “Кампасіта”

З 12 па 19 кастрычніка 2008 года у Будапешце (Венгрыя) праведзены два трэнінг-курса, прысвечаныя адукацыі дзяцей іх правам.

Ад Працоўнай групы ў мерапрыемствах ўзяў прыняў удзел Аляксандр Гільвей, сябра ГА “ВІТ”.

Трэнінгі былі арганізаваны на базе Еўрапейскага моладзевага цэнтра Дарэктаратам моладзі і спорта Рады Еўропы і праходзілі паралельна адзін другому. Удзельнікамі аднаго з трэнінгаў з’яўляліся супрацоўнікі офісаў амбудсмэнаў з краінаў Заходняй, Усходняй Еўропы, Азіі і Афрыкі. Другі трэнінг праводзіўся для сябраў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адукацыйнымі праграмамі для дзяцей і моладзі. Удзел у трэнінгах прынялі не менш чым за 50 прадстаўнікоў з 25 краінаў.

Галоўнай мэтай правядзення трэнінгаў з’яўлялася прэзентацыя ўдзельнікам дапаможніка “Кампасіта”, падрыхтаванага экспертамі Еўрапейская Рады спецыяльна для спецыялістаў, якія займаюцца адукацыях па правах дзяцей. У якасці падставы для распрацоўкі “Кампасіта” быў выкарыстаны дапаможнік “Компас”, які атрымаў прызнанне ў вялікай колькасці краінаў, быў перакладзены на 25 моваў і зараз паспяхова выкарыстоўваецца ў прававой адукацыі моладзі.

На працягу мерапрыемстваў удзельнікі трэнінгаў атрымалі веды пра “Каспасіта” як магчымы сродак распаўсюджвання інфармацыі пра правы дзяцей, даведаліся пра метадалогію выкладання правоў дзяцей, атрымалі магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у правядзенні заняткаў з выкарыстаннем інтэрактыўных методык научання. Акрямя таго, удзельнікі на пленарных паседжаннях і падчас працы ў групах абмяняліся досведам у сферы абароны правоў дзяцей, прававой адукацыі. Па выніках трэнінгаў была выпрацавана рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве у галіне прававой адукацыі па правах дзяцей, сфарміравана міжнародная сетка па абмену досведам і інфармацыяй паміж амбудсмэнскімі структурамі і грамадскімі аб’яднаннямі.

Оставить комментарий

Spam protection by WP Captcha-Free