Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

Упершыню ў Беларусі, у межах праекта “Акадэмія Першых” пры фінансавай падтрымцы Фонда Развіцьця Прававых Тэхналёгій і міжнароднага Моладзевага праваабарончага Руху ладзіцца Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 30 верасьня     anketa

Гэта шматузроўневая адукацыйная праграма па навучаньні:

  • асновам Правоў Чалавека
  • стратэгіям і тактыкам абароны грамадзкіх інтарэсаў
  • вядзеньню грамадзкіх кампаній і акцый салідарнасьці
  • абароне правоў студэнтаў
  • стварэньню і разьвіцьцю студэнцкіх ініцыятываў
  • новым тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі

Эксперты і трэнеры Школы – вядомыя праваабаронцы і эксперты ў галіне грамадзянскіх ініцыятываў, лідары студэнцкіх рухаў і маладыя грамадзянскія актывісты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы да 22 год: грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, усе, каму цікавыя правы чалавека і іх абарона. Асабліва арганізатары разьлічваюць на ўдзел у Школе кандыдатаў з Менску.

Школа ладзіцца 18-19 кастрычніка пад Менскам. Усе выдаткі - за кошт арганізатараў.

Анкеты дасылайце на адрас: studschool.int@gmail.com

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас:

e-mail: studschool.int@gmail.com

 

Паводле: Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Оставить комментарий

Spam protection by WP Captcha-Free