Архив рубрики ‘Беларускамоўны садок’

Беларускамоўныя групы ў садках

Четверг, Июль 2, 2009

Па паведамленні Нашай Нівы

Мінск

Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271?68?47.

(далее…)

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ У САДКУ З’ЯВІЛАСЯ БЕЛАРУСКАМОЎНАЯ ГРУПА?

Понедельник, Февраль 2, 2009

У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку. Падрабязна чытайце на старонцы радыё Свабода:
http://www.svaboda.org/Content/Article/1374597.html
Коратка:
Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com

Па матэрыялах Nastaunik.info

ЦІ ПЕРАШКАДЖАЕ МОВА ЖЫЦЦЁВЫМ ДАСЯГНЕННЯМ?

Пятница, Сентябрь 12, 2008

У нядаўнім нумары вілейскай “Рэгіянальнай газеты” падымалася праблема адсутнасці ахвотных аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы. Бацькі матывуюць гэта тым, што з рускай мовай прасцей паступіць і лягчэй нечага дасягнуць у жыцці. Пра тое, ці сапраўды гэта так, карэспандэнты запыталіся ў вядомых асоб рэгіёну.
Чытаць поўны артыкул на vialejka.org…

Паводле рассылкі Nastaunik.info

Беларускамоўная група дзіцячага садка №81 г. Магілёва

Понедельник, Апрель 14, 2008

Рэклама адзінай у Магілёве беларускамоўнай групы дзіцячага садка №81 з’явілася на старонках газеты Магілёўскага гарвыканкаму “Веснік Магілёва”. Нататку пра групу “Дзецям у падарунак матчына мова” журналісты дзяржаўнага выдання размясцілі на апошняй шаснаццатай старонцы ў рубрыцы “Под занавес”.

Падрабязней на http://nn.by

конкурс “нашчадкі Скарыны”

Понедельник, Февраль 4, 2008

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” ў абвяшчае конкурс на лепшыя беларускія групы дашкольных устаноў Менску і Менскай вобласці. У траўні журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы садкоў сталіцы і Меншчыны, якія вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да канца сакавіка 2008 году:
220029 Менск, а/с 64; (tbskoly@tut.by) ці (n.dzietki@yahoo.com).

Журы разглядае конкурсныя дакументы, знаёміцца з працай садка і ганаруе лепшых спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі.
Тэлефоны для даведак 029-7520821; 029-6322743.